даба́ўка, -і, ДМ -ба́ўцы, мн. -і, -ба́вак, ж.
Тое, што дабаўлена, прыбаўка (у 1 знач.).
Верашчаку елі і прасілі дабаўкі.
|| прым. даба́вачны, -ая, -ае.
дабе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; дабе́г, -гла; -бяжы́; зак.
Бягом дасягнуць якога-н. месца.
Д. да хаты.
|| незак. дабяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
дабе́льваць гл. дабяліць.
дабіра́цца гл. дабрацца.
дабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; зак., чаго.
Настойлівымі намаганнямі дамагчыся чаго-н.
Д. прызнання.
Д. свайго.
|| незак. дабіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
дабі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́ты; зак.
1. каго (што). Прыкончыць (у 2 знач.) раненага, падстрэленага.
Паляўнічы дабіў звера.
Гэтыя весткі зусім дабілі старога (перан.).
2. перан., каго-што. Канчаткова разграміць.
Д. варожыя сілы.
3. што. Канчаткова разбіць што-н. недабітае, трэснутае; перабіць усё, што засталося цэлым.
Д. талеркі.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што і чаго. Скончыць біць, утвараць гукі (пра гадзіннік).
Гадзіннік не паспеў д. шостага ўдару, як пачалася нарада.
5. што. Увагнаць да канца.
Д. цвік.
6. перан., што. Завяршыць якую-н. работу.
К вечару дабілі жніво.
◊
Дабіць да ручкі (разм.) — давесці да развалу, да поўнай непрыгоднасці.
|| незак. дабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
дабра... (гл. добра...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «добра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: дабрадзейны, дабрадушны, дабратворны.
дабрабы́т, -у, М -бы́це, м.
Дастатак, забяспечанасць.
Клапаціцца пра д. народа.
Дабраве́шчанне і Дабраве́сце, -я, н. (з вялікай літары).
Веснавое хрысціянскае свята: абвяшчэнне Дзеве Марыі аб будучым нараджэнні Хрыста.
дабраво́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.
Тое, што і добраахвотнік.