Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

блок², -а, мн. -і, -аў, м.

Аб’яднанне дзяржаў, партый, арганізацый, груповак для сумесных дзеянняў.

Палітычны б.

блок³, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Частка якой-н. пабудовы, машыны і пад., якая сама складаецца з дэталей.

Б. цыліндраў.

2. Штучна зроблены з бетоннай сумесі будаўнічы матэрыял у выглядзе вялікай цагліны.

Шлакабетонны б.

3. Комплекс будынкаў аднолькавага прызначэння.

Хірургічны б.

|| прым. бло́чны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Блочнае будаўніцтва.

блудзі́ць¹, блуджу́, блу́дзіш, блу́дзіць; незак.

Страціўшы арыенціроўку, блукаць па лесе, у незнаёмым месцы ў пошуках выйсця.

Хто пытае, той не блудзіць (прыказка).

|| зак. заблудзі́ць, -блуджу́, -блу́дзіш, -блу́дзіць.

блудзі́ць², блуджу́, блу́дзіш, блу́дзіць; незак. (разм.).

Распуснічаць.

блудлі́вы, -ая, -ае.

1. Распусны.

2. Шкадлівы, зладзеяваты (разм.).

Блудлівая кошка.

блудні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж. (уст.).

Жанчына лёгкіх паводзін, распусніца.

блу́дны¹, -ая, -ае.

1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому.

2. Не прамы, звілісты, дзе лёгка заблудзіць.

Блудная дарога.

3. перан. Не такі, як прынята, не зусім звычайны.

Блудны сын — пра легкадумнага, свавольнага чалавека, які раскаяўся ў сваіх памылках.

блу́дны², -ая, -ае.

Распусны, непрыстойны (разм.).

Блудныя жарты.

блу́за, -ы, мн. -ы, блуз, ж.

Прасторная верхняя сарочка без пояса.

Рабочая б.

блу́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Жаночая кофтачка з лёгкай тканіны.

Батыставая б.