Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бланк, -а, мн. -і, -аў, м.

Ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці.

Тэлеграфны б.

|| прым. бла́нкавы, -ая, -ае.

блаславе́нны, -ая, -ае.

Варты падзякі, хвалы, захаплення; шчаслівы, багаты.

Б. час.

Б. край.

блаславі́ць, -слаўлю́, -славі́ш, -славі́ць; -славі́м, -славіце́, -славя́ць; -славёны; зак., каго-што.

1. Перахрысціць са словамі малітвы і пажадаць шчасця.

Б. маладых.

2. З добрым пажаданнем накіраваць на што-н.

Б. на подзвігі.

|| незак. бласлаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. блаславе́нне, -я, н.

блат, -у, М бла́це, м. (разм.).

Знаёмствы, сувязі, якія можна выкарыстаць у асабістых карыслівых інтарэсах.

Купіць па блаце.

бледнатва́ры, -ая, -ае.

З бледным тварам.

Б. хлапчук.

бле́дны, -ая, -ае.

1. Без натуральнага румянцу, бяскроўны.

Б. твар.

2. Афарбаваны ў няяркі колер.

Бледныя фарбы.

3. перан. Невыразны, бедны.

Бледная мова.

|| наз. бле́днасць, -і, ж.

блеф, -у, м.

Выдумка з мэтай увядзення ў зман або запалохвання.

бле́шня, -і, мн. -і, -яў і бле́шань, ж.

Тое, што і блясна.

блі́жні, -яя, -яе.

1. Самы блізкі па адлегласці.

Бліжнія вёскі.

2. у знач. наз. блі́жні, -яга, мн. -ія, -іх, м. Родны чалавек або прыяцель.

Дапамога сваім бліжнім.

блізару́кі, -ая, -ае.

1. Які дрэнна бачыць на далёкую адлегласць.

2. перан. Недальнабачны.

Блізарукае рашэнне.

|| наз. блізару́касць, -і, ж.