Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шытво́, -а́, н.

1. гл. шыць.

2. Тое, што шыюць ці сшытае.

Сядзець з шытвом у руках.

шыўко́вы гл. шывок.

шыўны́ гл. шво.

шыфанье́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і гардэроб (у 1 знач.).

|| прым. шыфанье́рны, -ая, -ае.

шыфанье́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Шафка для бялізны і дробных рэчаў.

шы́фер, -у, м.

1. Чорны або шэры гліністы сланец, які ўжыв. для грыфельных дошак і ў будаўніцтве.

2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе плітак або лістоў са сланцу.

Накрыць дом шыферам.

|| прым. шы́ферны, -ая, -ае.

шыфо́н, -у, м.

Тонкая мяккая баваўняная або шаўковая тканіна.

|| прым. шыфо́навы, -ая, -ае.

шыфр, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Сістэма знакаў для сакрэтнага пісьма.

2. Рэгістрацыйны ўмоўны знак на кнігах, рукапісах, дакументах.

|| прым. шы́фравы, -ая, -ае.

шыфрава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па шыфраванні чаго-н.

|| ж. шыфрава́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

шыфрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Пісаць шыфрам (у 1 знач.).

Ш. радыёграму.

|| зак. зашыфрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. шыфро́ўка, -і, ДМ -ўцы і шыфрава́нне, -я, н.

|| прым. шыфрава́льны, -ая, -ае.