Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

штэмпелява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.

Ставіць штэмпель на што-н.

|| зак. заштэмпелява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. штэмпелява́нне, -я, н.

штэ́псель, -я, мн. -і, -яў, м.

Прыстасаванне ў выглядзе металічнай вілкі ў пластмасавым корпусе для падключэння ў электрычную сетку электрычных прыбораў.

Выцягнуць ш. з разеткі.

|| прым. штэ́псельны, -ая, -ае.

шу́ба, -ы, мн. -ы, шуб, ж.

1. Зімовае верхняе адзенне з футра.

Лісіная ш.

2. Поўсцевае покрыва некаторых жывёл.

Ш. вавёркі.

|| прым. шу́бны, -ая, -ае.

шуга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць яркім полымем, палаць; вырывацца адкуль-н. (пра полымя і пад.); палымнець.

Шугаў пажар.

Шугае агонь. 3 акон шугала полымя.

Над лесам шугае зарыва.

2. перан. Праяўляцца, праходзіць бурна, імкліва.

На дварэ шугала вясна.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыліваць да твару (пра кроў).

Кроў шугае ў твар.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Парывіста дзьмуць, урывацца куды-н. (пра дым, пару і пад.).

Цяпло шугае ў твар.

5. каго-што. Падкідаць на руках, гайдаць, гушкаць.

Ш. імянінніка.

6. Рэзка падымацца ўгору, узлятаць.

Птушкі шугаюць угару.

Велічныя сосны шугаюць у неба (перан.: высяцца).

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Добра расці, буяць.

Шугае расліннасць.

|| аднакр. шугану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шуга́нне, -я, н.

шука́емы, -ая, -ае.

У матэматыцы: які неабходна вызначыць, устанавіць.

Шукаемая велічыня.

Знайсці шукаемае (наз.).

шука́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, заняты пошукам, здабываннем чаго-н.

Ш. жэньшэню.

Шукальнікі алмазаў.

Ш. прыгод.

2. Прыстасаванне ў розных прыборах, якое аблягчае знаходжанне якога-н. прадмета, аб’екта (спец.).

Ш. у фотаапараце.

|| ж. шука́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

|| прым. шука́льніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

шука́льны, -ая, -ае.

1. Які выказвае пошук каго-, чаго-н.

Шукальныя рухі.

2. Які імкнецца здабыць чыю-н. прыхільнасць, спагаду.

Ш. погляд.

шука́нне, -я, н.

1. гл. шукаць.

2. мн. -і, -яў. Імкненне да чаго-н. новага, старанні знайсці новыя шляхі (у навуцы, мастацтве).

Творчыя шуканні.

шука́ны, -ая, -ае.

Якога шукаюць, які неабходна адшукаць.

Знайсці шуканую кнігу.

шука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Старацца знайсці або выявіць.

Ш. у поцемках клямку.

Ш. неабходную кнігу.

Ш. праўду.

Ш. вачамі каго-н. (старацца ўбачыць).

2. каго-што і чаго. Старацца атрымаць.

Ш. заступніцтва.

Ш. работу або работы.

Ш. дапамогі.

3. без дап. Імкнуцца да новага (у навуцы, мастацтве).

|| наз. шука́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).