шмараво́з, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., лаянк.).
Неахайны чалавек, мурза.
шмаргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.
1. гл. шморгаць.
2. Хутка, непрыкметна пайсці, прашмыгнуць (разм.).
Ш. за дзверы.
шмат¹, прысл.
1. Вялікая колькасць, дастатковая колькасць каго-, чаго-н., многа.
Ш. працуе.
Ш. часу прайшло.
Працы ў мяне цяпер ш. (у знач. вык.). Ці ш. людзей сабралася?
2. У спалучэнні з прым. і прысл. вышэйш. ст. азначае: значна, намнога.
Ён ш. маладзейшы за мяне.
3. У спалучэнні з адноснымі займеннікамі абазначае: многія, многае.
Ш. каму расказала пра гэта.
Ш. якія падзеі адбыліся за гэты час.
шмат², -а́, М шмаце́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).
Абрывак, адарваны кавалак чаго-н.
Валяліся шматы паперы.
шмат...
Першая частка складаных слоў у знач. шмат¹, многа, напр.: шматвопытны, шматвяковы, шматгалосы, шматскладовы, шматкаляровы.
шматабяца́ючы, -ая, -ае.
Які падае вялікія надзеі, прадракае што-н. значнае.
Ш. студэнт.
Шматабяцаючая паездка.
шмата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што (разм.).
Моцна хістаць, трэсці; шкуматаць.
Вецер шматаў брызент.
|| зак. пашмата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.
|| аднакр. шматану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. шмата́нне, -я, н.
шматбако́вы, -ая, -ае.
1. Абавязковы для некалькіх зацікаўленых бакоў ці ўдзельнікаў чаго-н.
Ш. дагавор.
2. Які вызначаецца шырынёй, разнастайнасцю, рознабаковы.
Шматбаковая дапамога.
|| наз. шматбако́васць, -і, ж.
шматгадо́вы, -ая, -ае.
Які жыве, існуе, працягваецца шмат гадоў.
Шматгадовыя травы.
Шматгадовая дзейнасць.
шматгра́нны, -ая, -ае.
1. Які мае некалькі граней.
Ш. камень.
2. перан. Усебаковы, рознабаковы.
Шматгранная дзейнасць.
|| наз. шматгра́ннасць, -і, ж. (да 2 знач.).