Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шамая́, -і́, ж.

Прамысловая рыба сямейства карпавых, якая водзіцца ў басейнах Чорнага, Азоўскага, Каспійскага і Аральскага мораў.

ша́мкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Гаварыць невыразна, шапялявячы.

Ш. бяззубым ротам.

|| наз. ша́мканне, -я, н.

шамкі́, -о́ў.

Бразготкі, бомы.

|| прым. шамко́вы, -ая, -ае.

шамо́т, -у, Мо́це, м. (спец.).

Абпаленая да спякання гліна, а таксама вогнетрывалая цэгла з такой гліны.

|| прым. шамо́тавы, -ая, -ае.

Шамотавая цэгла.

шампа́нскае, -ага, н.

Пеністае вінаграднае віно, насычанае вуглякіслым газам.

шампіньён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ядомы шаравата-белы пласціністы грыб.

|| прым. шампіньённы, -ая, -ае.

шампу́нь, -ю, мн. -і, -яў, м.

Мыльная пахучая вадкасць або крэм.

Ш. для валасоў.

Аўтамабільны ш.

шампу́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Завостраны металічны стрыжань для смажання шашлыку на агні.

|| прым. шампу́рны, -ая, -ае.

шамя́каў, -ава.

У выразе: шамякаў суд (разм.) — несправядлівы, прадузяты суд, разбор.

шанава́нне, -я, н.

1. Глыбокая павага.

Адносіцца да каго-н. з шанаваннем.

Маё ш.!

2. Выражэнне ўдзячнасці, гонару, увагі і пад.

Аказаць каму-н. ш.