Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шальмава́ты, -ая, -ае (разм.).

Схільны да шальмоўства, хітраваты.

Ш. чалавек.

Ш. выгляд.

|| наз. шальмава́тасць, -і, ж.

шальмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; незак. (разм.).

1. каго (што). Ганьбаваць, знеслаўляць.

Ш. сумленнага чалавека.

2. Весці сябе несумленна ў якой-н. справе; хітрыць.

Ш. у картачнай гульні.

|| зак. ашальмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны.

|| наз. шальмава́нне, -я, н.

шальмо́ўскі, -ая, -ае.

1. гл. шэльма.

2. Уласцівы шэльму; махлярскі, хітры (разм.).

Ш. выгляд.

шальмо́ўства, -а, н.

Махлярства, круцельства, махлярскі, хітры ўчынак.

Ш. ў гульні.

ша́ля, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Круглая і плоская талерка вагаў.

2. мн. Вагі, якія складаюцца з такіх талерак.

Узважыць на шалях.

шалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак.

Абшываць шалёўкай (у 2 і 4 знач.).

Ш. хату.

Ш. вокны.

|| наз. шалёўка, -і, ДМ -ўцы і шалява́нне, -я, н.

|| прым. шалёвачны, -ая, -ае.

шаляні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, м. і ж.

1. Безразважны чалавек, дзівак.

2. Дураслівы, свавольны чалавек.

шалясце́ць, -ляшчу́, -лясці́ш, -лясці́ць; -лясці́м, -лесціце́, -лясця́ць; -лясці́; незак.

Тое, што і шапацець.

Шалясціць лісце на дрэвах.

|| наз. шалясце́нне, -я, н.

шама́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чараўнік, знахар у народаў, рэлігія якіх заснавана на кульце духаў, магіі.

|| ж. шама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. шама́нскі, -ая, -ае.

Шаманскія заклінанні.

шамаце́ць, -мачу́, -маці́ш, -маці́ць; -маці́м; -маціце́, -маця́ць; -маці́; незак.

Шапацець, шумець; утвараць лёгкі шум, шорах, кратаючы што-н.

Шамацела, ападаючы, лісце.

Не шамаці паперай.

|| наз. шамаце́нне, -я, н.