Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

часці́ць, чашчу́, часці́ш, часці́ць; часці́м, часціце́, часця́ць; незак. (разм.).

Вельмі хутка, часта (часцей, чым трэба) выконваць якія-н. дзеянні, рухі і пад.

часць, -і, мн. -і, -е́й, ж.

1. Асобная самастойная вайсковая адзінка.

Камандзір танкавай часці.

Вайсковая ч.

2. Доля, пай, частка, якія належаць каму-н.

Трэцюю ч. зямлі бацька адпісаў малодшаму сыну.

3. Галіна якой-н. дзейнасці; спецыяльнасць (разм.).

Пайсці па фінансавай часці.

Гэта не па маёй часці.

часцяко́м, прысл. (разм.).

Даволі часта.

Ён ч. бывае ў нас.

чатырнаццацігадо́вы, -ая, -ае.

1. Узростам у чатырнаццаць гадоў.

Ч. хлопец.

2. Працягласцю ў чатырнаццаць гадоў.

Ч. перыяд.

чатырна́ццаць, -і, ліч. кольк. Лік і колькасць 14.

|| парадк. чатырна́ццаты, -ая, -ае.

чатырох...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае чатыры якія-н. адзінкі, які складаецца з чатырох адзінак, напр.: чатырохактовы, чатырохгалосы, чатырохгранны, чатырохмесны, чатырохструнны;

2) колькасцю, мерай, коштам у чатыры якія-н. адзінкі, напр.: чатырохдзённы, чатырохбальны, чатырохрублёвы

чатырохакто́вы, -ая, -ае.

Які складаецца з чатырох актаў.

Чатырохактовая п’еса.

чатырохба́льны, -ая, -ае.

Сілаю ў чатыры балы; які ацэньваецца ў чатыры балы.

Ч. шторм.

чатырохвуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй, звёны якой утвараюць чатыры вуглы.

чатырохвуго́льны, -ая, -ае.

У форме чатырохвугольніка, які мае чатыры вуглы.

Чатырохвугольная пляцоўка.