чартаўшчы́на, -ы, ж.
1. зб. Усё тое, што звязана з нячыстай сілай.
2. перан. Нешта неверагоднае, незразумелае, недарэчнае (разм.).
Усю ноч вярзлася нейкая ч.
чарто́ўскі, -ая, -ае.
1. гл. чорт.
2. Пракляты, ненавісны, страшэнны.
3. Незвычайна моцны па ступені свайго праяўлення (разм.).
Чартоўская вышыня.
Ч. характар.
чартыха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).
Лаяцца, памінаючы чорта.
|| аднакр. чартыхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся.
|| наз. чартыха́нне, -я, н.
чарцёж, -цяжа́, мн. -цяжы́, -цяжо́ў, м.
Умоўнае графічнае адлюстраванне чаго-н. (збудавання, агрэгата, дэталі і пад.) на паперы, кальцы (у 1 знач.) і інш.
Ч. пяціпавярховага дома.
чарцёжнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст па чарчэнні.
|| ж. чарцёжніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. чарцёжніцкі, -ая, -ае.
чарцёжны, -ая, -ае.
Які мае адносіны да чарчэння; прызначаны для чарчэння.
Чарцежныя работы.
Ч. стол.
чарці́ць, чарчу́, чэ́рціш, чэ́рціць; чэ́рцім, чэ́рціце, чэ́рцяць; чэ́рчаны; незак., што.
1. Праводзіць лінію, рысу.
Ч. лініі ў сшытку.
Ч. круг цыркулем.
2. Рабіць чарцёж чаго-н.
Ч. план дома.
|| зак. начарці́ць, -чарчу́, -чэ́рціш, -чэ́рціць; -чэ́рцім, -чэ́рціце, -чэ́рцяць; -чэ́рчаны.
|| наз. чарчэ́нне, -я, н.
чарцяня́ і чарцянё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.
1. Паводле народнай міфалогіі: дзіцяня чорта; маленькі чорт.
2. перан. Пра гарэзлівае, свавольнае дзіця (разм.).
|| прым. чарцяня́чы, -ая, -ае.
ча́ры, -аў.
1. Чарадзейства, чараўніцтва.
Яна ведала нейкія ч.
2. Прывабнасць, чароўнасць, абаяльнасць.
Ім валодалі непазбыўныя ч.
чарэ́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
1. Верхняя знешняя частка рускай печы, ляжанка.
Грэцца на чарэні.
2. Гарызантальная паверхня ўнутры рускай печы; под.
|| прым. чарэ́невы, -ая, -ае.