Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цынкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што (спец.).

Пакрываць слоем цынку паверхню металічных вырабаў для аховы ад карозіі.

|| зак. ацынкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. цынкава́нне, -я, н.

цынкагра́фія, -і, ж.

1. Выраб фотамеханічным спосабам цынкавых клішэ для друку.

2. Прадпрыемства або цэх па вырабе такіх клішэ.

|| прым. цынкаграфі́чны, -ая, -ае.

цынкі́т, -у, Мі́це, м.

Мінерал чырвонага колеру, цынкавая руда, якая служыць для атрымання цынку.

|| прым. цынкі́тны, -ая, -ае.

цыно́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -но́вак, ж.

Шчыльная плеценая рагожа з якога-н. грубага матэрыялу (лыка, трыснягу і пад.).

|| прым. цыно́вачны, -ая, -ае.

цыну́бель, -я, мн. -і, -яў, м.

Гэбель з зубчастым жалязкам, прызначаны для нанясення шурпатасці на драўляныя часткі пры склейванні.

|| прым. цыну́бельны, -ая, -ае.

цы́пель, -я, мн. -і, -яў, м.

Востры, у форме кліна выступ на чым-н.

Ц. ключа.

|| прым. цы́пельны, -ая, -ае.

цы́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (разм.).

Курыца.

|| памянш.-ласк. цы́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

цы́пкі¹, -пак (разм.).

Дробныя трэшчынкі, шурпатасць і чырвань на скуры рук і ног, што з’яўляюцца ў выніку абветрывання.

цы́пкі², -пак.

У выразах: на цыпках — на пальцах ног, на дыбачках (стаяць, хадзіць, ступаць і пад.); на цыпкі — на пальцы ног (стаць, прысесці і пад.).

цырава́льны, -ая, -ае.

Які служыць для цыравання.

Цыравальныя ніткі.