цынкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што (спец.).

Пакрываць слоем цынку паверхню металічных вырабаў для аховы ад карозіі.

|| зак. ацынкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. цынкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)