цані́ць, цаню́, цэ́ніш, цэ́ніць; цэ́нены; незак., каго-што.
1. Вызначаць грашовы кошт каму-, чаму-н.; назначаць цану.
Ц. тавар.
2. Прызнаваць важнасць, каштоўнасць, значэнне каго-, чаго-н.
Ц. духоўныя якасці чалавека.
Ц. дружбу.
цап, выкл., у знач. вык. (разм.).
Ужыв. ў знач. дзеясл. цапаць—цапнуць.
Ц. за нагу.
цапаўё, -я́, мн. цапо́ўі і (з ліч. 2, 3, 4) цапаўі́, -по́ўяў, н.
Тое, што і цапільна.
ца́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).
1. Хапацца рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад.
2. перан. Сварыцца, спрачацца.
Ц. з-за дробязі.
|| зак. паца́пацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).
ца́паць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).
1. Хапаць рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад.
2. Лапаць, мацаць рукамі.
Цапнуць за рукаў паліто.
|| зак. сца́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
|| аднакр. ца́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. ца́панне, -я, н.
цапі́льна, -а, мн. -ы, -аў, н.
Дзяржанне цэпа ў выглядзе доўгай палкі, да якой прывязваецца біч.
Арэхавае ц.
цапу́-лапу́, прысл. (разм.).
Спехам, абы-як.
Работа зроблена цапу-лапу.
цар, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Тытул манарха ў некаторых краінах, а таксама асоба, якая мае такі тытул.
2. перан., каго-чаго. Першы, лепшы ў якіх-н. адносінах сярод сабе падобных.
Леў — цар звяроў.
◊
Без цара ў галаве хто (разм.) — пра неразумнага, дурнаватага чалавека.
|| памянш.-зніж. царо́к, -рка́, -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 знач.).
|| ж. цары́ца, -ы, мн. -ы, -ры́ц.
|| прым. царо́ў, -о́ва (да 1 знач.) і ца́рскі, -ая, -ае (да 1 знач.).
царава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.
1. Тое, што і царстваваць.
2. перан. Вылучацца сярод падобных да сябе якімі-н. якасцямі; першынстваваць дзе-н., сярод каго-, чаго-н.
|| наз. царава́нне, -я, н. (да 1 знач.).
царадво́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м. (уст.).
Саноўнік пры царскім двары; прыдворны.