цалі́к, -у́, м.
Няходжаная, няезджаная прастора, звычайна снежная.
Дарогі не было, ехалі па цаліку.
цаліна́, -ы́, ж.
1. Зямля, якая ніколі не апрацоўвалася.
Узнімаць цаліну.
2. Тое, што і цалік.
3. перан. Недаследаваная, нявывучаная галіна чаго-н.
|| прым. цалі́нны, -ая, -ае.
Цалінныя землі.
цалі́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто працуе на цалінных землях.
|| ж. цалі́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
ца́лкам, прысл.
1. У поўным аб’ёме, ад пачатку да канца; не часткова.
Перадрукаваць артыкул ц.
2. Да канца, поўнасцю, зусім.
Ц. прысвяціць сябе навуцы.
◊
Цалкам і поўнасцю (разм.) — поўнасцю (з адценнем узмацнення).
цалко́м, прысл.
Цэлым кавалкам, не жуючы.
Ц. глытаць бульбу.
цало́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м. (разм.).
Чалавек, які метка пападае ў цэль.
ца́ля, -і, мн. -і, цаль і -яў, ж.
Мера даўжыні, адна дванаццатая фута, роўная 2,54 см.
|| прым. цалёвы, -ая, -ае.
Цалёвая дошка.
цаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., у каго-што.
1. Старацца папасці ў цэль.
Ц. снежкай у сябра.
2. Пападаць, трапляць.
Кулі метка цалялі ў мішэнь.
3. перан. Мець намер заняць якое-н. месца, пасаду (разм.).
Ц. у начальнікі.
цана́, -ы́, мн. цэ́ны і (з ліч. 2, 3, 4) цаны́, цэн, ж.
1. Грашовае выражэнне вартасці тавару; плата.
Зніжэнне цэн.
Ц. праезду аўтобусам.
2. звычайна ў форме Т цано́й (-о́ю), чаго. Ужыв. ў знач.: страціўшы што-н., ахвяраваўшы чым-н., перажыўшы што-н.
Перамагчы цаной вялікіх страт.
Любой цаной дасягнуць мэты.
3. перан. Значэнне, роля чаго-н.
Ц. слова.
○
Адпускная цана — цана, па якой прадаецца прадукцыя.
◊
У цане (разм.) — дорага каштуе; высока цэніцца.
Цаны няма каму-чаму (разм.) — вельмі дарагі, вельмі высокай якасці.
|| прым. цэ́насны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
цані́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., цэ́ніцца; незак.
1. Мець пэўную цану; быць каштоўным.
Натуральнае дрэва дорага цэніцца.
2. Лічыцца важным, значным.
Таленты высока цэняцца.