Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абле́таваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -туе; -таваны; зак.

1. Астацца з зімы на лета.

Сена ў стозе аблетавала.

2. Праляжаўшы лета, высахнуць (пра дровы і пад.).

абле́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Маладая жывёліна, якая пералетавала.

Бычок-аблетак.

На аблетак (разм.) — каб аблетавала, праляжала лета (звычайна пра дровы).

абле́тнік, -у, м., зб.

Дровы, нарыхтаваныя вясною на зіму, якія аблетавалі, падсохлі за лета.

А. зімой добра гарыць.

аблёт гл. аблётаць, абляцець.

аблётаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.,

1. каго-што. Лётаючы, пабываць (за кароткі час) у розных месцах (разм.).

А. горад.

А. знаёмых.

2. што. Выпрабаваць у час палётаў.

А. самалёт.

|| незак. аблётваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

|| наз. аблёт, -у, М-лёце, м.

аблётваць гл. аблётаць, абляцець.

аблётны гл. абляцець.

абліва́нне, -я, н.

1. гл. абліць.

2. Водная працэдура.

Халодныя абліванні.

абліва́ха, -і, ДМа́се, ж. (разм.).

Зімовы дождж, які замярзае на зямлі, на дрэвах і пад.; галалёд.

абліва́цца гл. абліць.