Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

фашы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік фашызму, член фашысцкай арганізацыі.

|| ж. фашы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фашы́сцкі, -ая, -ае.

фаэто́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам.

2. Легкавы аўтамабіль, у якім можна адкідаць верх.

|| прым. фаэто́нны, -ая, -ае.

фаэто́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Птушка сямейства весланогіх, якая жыве ў трапічных морах.

фая́нс, -у, м.

1. Мінеральная маса з асобных гатункаў гліны з дамешкам гіпсу і іншых рэчываў, якая служыць для вырабу керамікі.

2. зб. Посуд, вырабы з гэтай масы.

|| прым. фая́нсавы, -ая, -ае.

феада́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пры феадалізме: прадстаўнік пануючага класа, памешчык, які эксплуатуе прыгонных сялян.

феадалі́зм, -у, м.

Грамадска-эканамічная фармацыя, у аснове якой ляжыць уласнасць феадала на сродкі вытворчасці і прыгонных сялян.

|| прым. феада́льны, -ая, -ае.

федэралі́зм, -у, м.

1. Дзяржаўны лад, заснаваны на прынцыпах федэрацыі (у 1 знач.).

2. Палітычны рух за ўстанаўленне такога ладу.

|| прым. федэралі́сцкі, -ая, -ае.

федэралі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік федэралізму.

|| ж. федэралі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

федэра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Дзяржава, якая складаецца з самастойных дзяржаў або дзяржаўных утварэнняў, што захоўваюць пэўную юрыдычную і палітычную самастойнасць; адпаведная форма дзяржаўнага ўладкавання.

Расійская Ф.

2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацый.

Шахматная ф.

|| прым. федэраты́ўны, -ая, -ае і федэра́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Федэратыўная дзяржава.

Федэратыўная адзінка.

На федэратыўных пачатках.

Федэральны канцлер.

феерве́рк, -у, мн. -і, -аў, м.

Каляровыя агні ў паветры, якія атрымліваюцца пры спальванні разнастайных парахавых сумесей у час розных свят, урачыстасцей і пад.

Святочны ф.

Ф. слоў (перан.: пралішняе мнагаслоўе).

|| прым. феерве́рачны, -ая, -ае.