уту́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Дэталь машыны або якога-н. прыстасавання — металічная трубка, якая прызначана для змяншэння трэння ў месцы апоры вала.
Калёсныя ўтулкі.
|| прым. уту́лкавы, -ая, -ае і уту́лачны, -ая, -ае.
уту́льнасць, -і, ж.
1. гл. утульны.
2. Выгода, прыемная ўпарадкаванасць быту, жылля.
Стварыць у. у доме.
Хатняя ў.
уту́льны, -ая, -ае.
1. Які вызначаецца ўтульнасцю (у 2 знач.), зручны і прыемны.
У. пакой.
Утульна (прысл.) умасціцца ў крэсле.
2. Зацішны, укрыты ад каго-, чаго-н.
У. куточак для адпачынку.
|| наз. уту́льнасць, -і, ж.
уты́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).
Уткнуць многа чаго-н. па ўсёй прасторы.
У. падушачку іголкамі.
|| незак. утыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
утыка́ць¹ гл. уткнуць, уты́каць.
утылізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
Знайсці (знаходзіць) прымяненне чаму-н., ужыць (ужываць) з карысцю.
У. адходы вытворчасці.
|| наз. утыліза́цыя, -і, ж.
|| прым. утылізацы́йны, -ая, -ае.
утыліта́рны, -ая, -ае (кніжн.).
1. Прасякнуты ўтылітарызмам.
Мець утылітарнае прызначэнне.
У. падыход да справы.
2. Прыкладны, вузкапрактычны.
Утылітарныя веды.
|| наз. утыліта́рнасць, -і, ж.