упячы́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ячэ́цца, -яку́цца; упёкся, упякла́ся, -ло́ся; зак.
Спячыся да поўнай гатоўнасці.
Хлеб добра ўпёкся.
|| незак. упяка́цца, -а́ецца.
ура́, выкл.
Баявы вокліч войск пры атацы, а таксама вокліч, які выражае захапленне, адабрэнне.
◊
На ўра —
1) рашучай атакай ці ў рашучую атаку з крыкамі «ўра»;
2) з энтузіязмам, горача (разм.).
Прапанова прайшла на ўра;
3) не падрыхтаваўшыся, з надзеяй на выпадковы поспех (разм.).
Дзейнічаць на ўра.
урабі́цца, ураблю́ся, уро́бішся, уро́біцца; зак., у што і без дап. (разм.).
Вымазацца, упэцкацца ў што-н.
Дзе ты гэтак урабіўся?
|| незак. уро́блівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
урабі́ць, ураблю́, уро́біш, уро́біць; уро́блены; зак. (разм.).
1. што. Падрыхтаваць (зямлю) для пасеву; абрабіць.
У. агарод.
2. каго-што ў што. Вымазаць, упэцкаць.
У. рукі ў гразь.
3. што ў што. Уставіць унутр, замацаваўшы.
У. замок у дзверы.
4. што ў што. Уплесці вязаннем.
У. пяту ў панчоху.
|| незак. урабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.) і уро́бліваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 і 4 знач.).
|| наз. урабля́нне, -я, н. (да 1 знач.) і уро́бліванне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).
урага́н, -у, мн. -ы, -аў, м.
Вецер разбуральнай сілы.
Па Палессе прайшоў у.
У. вайны (перан.). Пранесціся ўраганам (перан.: імкліва).
|| прым. урага́нны, -ая, -ае.
Вецер ураганнай сілы.
У. абстрэл (бесперапынны, моцны на працягу значнага часу).
ура́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады ў краіне.
Беларускі ў.
|| прым. ура́давы, -ая, -ае.
Урадавая камісія.
ураджа́й, -ю, мн. -і, -яў, м.
1. Колькасць збожжа, пладоў, раслін, якая ўрадзілася, вырасла.
Сабраць у.
Добры ў. садавіны.
2. Вялікая колькасць збожжа, пладоў, раслін, якая ўрадзілася.
Калі добра ўзарэш, то і ў. збярэш (прыказка). На дзяўчат у. (перан.: вельмі многа; жарт.).
|| прым. ураджа́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Ураджайныя гатункі пшаніцы.
ураджа́йнасць, -і, ж.
Узровень ураджаю (у 1 знач.) з пэўнай плошчы пасеву.
Павелічэнне ўраджайнасці бульбы.
ураджэ́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
Чалавек родам з пэўнай мясцовасці, краіны і пад.
У.
Случчыны.
|| ж. ураджэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
урадзі́цца, ураджу́ся, уро́дзішся, уро́дзіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра плады, злакавыя расліны і пад.: вырасці, паспець.
Добры авёс урадзіўся.
2. якім і ў каго. Аказацца з якімі-н. якасцямі, асаблівасцямі ад нараджэння; нарадзіцца падобным на каго-н. (разм.).
Такім ён ужо ўрадзіўся.
У. ў бацьку.