Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

упхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

З намаганнем прабрацца куды-н.; уціснуцца.

У. ў перапоўнены аўтобус.

|| незак. упіха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і упі́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

упхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).

1. каго-што ў што. Уштурхнуць, усунуць.

У. пальчаткі ў кішэню.

Яго сілай упхнулі ў кабінет.

2. перан., што. Прымусіць узяць, прыняць што-н.

У. няякасны тавар каму-н.

3. перан., каго. Паставіць на якую-н. работу, пасаду і пад. супраць волі або ўладкаваць куды-н. па пратэкцыі.

У. на завод.

У. сына на завочнае аддзяленне інстытута.

|| незак. упіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і упі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

упы́нак, -нку, м. (разм.).

Спакой.

Дома ён не знаходзіў упынку.

Без упынку — не перастаючы, не абмяжоўваючы сябе.

Балбатаць без упынку.

Не знаходзіць або не мець упынку — не магчы супакоіцца, не быць у стане ўтрымацца ад чаго-н.

Ён цэлы дзень не знаходзіў сабе ўпынку.

Яна ў рабоце не мае ўпынку.

Няма ўпынку каму-чаму або на каго-што — нельга стрымаць, спыніць.

Раздурэліся дзеці, што і ўпынку ім або на іх няма.

Дажджу або на дождж сёння і ўпынку няма — лье і лье.

упы́рснуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што.

Увесці пад скуру (шпрыцам).

У. камфару.

|| незак. упы́рскваць, -аю, -аеш, -ае; наз. упы́рскванне, -я, н.

упы́рхнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак.

Пырхаючы, уляцець.

Верабей упырхнуў у акно.

|| незак. упы́рхваць, -аю, -аеш, -ае.

упэ́ўненасць, -і, ж.

1. гл. упэўнены.

2. Цвёрдая вера ў каго-, што-н., перакананасць у чым-н.

У. у сваіх сілах.

У. у сябрах.

упэ́ўнены, -ая, -ае.

Які цвёрда верыць у што-н., перакананы ў чым-н.; цвёрды, рашучы.

У. ў поспеху.

У. ў сабе (не сумняваецца ў сваіх сілах, магчымасцях). Упэўнена (прысл.) гаварыць.

У. крок.

У. адказ.

Будзь упэўнены — не сумнявайся, не турбуйся (усё будзе так, як трэба).

|| наз. упэ́ўненасць, -і, ж.

упэ́ўніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак., у чым і з дадан.

Цвёрда паверыць у што-н., пераканацца ў чым-н.

У. ў чыёй-н. шчырасці.

Мы ўпэўніліся, што ён не падвядзе чалавека.

|| незак. упэ́ўнівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

упэ́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго (што) у чым і з дадан.

Прымусіць паверыць у што-н., пераканаць у чым-н.

У. слухачоў у сваёй праваце.

|| незак. упэ́ўніваць, -аю, -аеш, -ае.

упэ́цкацца гл. пэцкацца.