Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

упіха́цца гл. увапхнуцца, упіхнуцца, упхнуцца.

упіха́ць гл. увапхнуць, упіхнуць, упхнуць, увапхаць, упхаць.

упі́хвацца гл. увапхнуцца, упіхнуцца, упхнуцца.

упі́хваць гл. увапхнуць, упіхнуць, упхнуць, увапхаць, упхаць.

упіхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Тое, што і упхнуцца.

|| незак. упіха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і упі́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

упіхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што (разм.).

Тое, што і упхнуць.

|| незак. упіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і упі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

упі́цца¹, уп’ю́ся, уп’е́шся, уп’е́цца; уп’ёмся, уп’яце́ся, уп’ю́цца; упі́ўся, -піла́ся, -ло́ся; упі́ся; зак., у каго-што.

Моцна, глыбока пранікнуць, уваткнуцца, увайсці ў што-н. (чым-н. вострым, тонкім).

П’яўка ўпілася ў цела.

У. зубамі ў мяса.

Сякера ўпілася ў дрэва.

У. вачамі ў каго-н. (перан.: пільна, не адрываючыся, пачаць глядзець на каго-н.).

|| незак. упіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

упі́цца², уп’ю́ся, уп’е́шся, уп’е́цца; уп’ёмся, уп’яце́ся, уп’ю́цца; упі́ўся, -піла́ся, -ло́ся; упі́ся; зак.

1. Напіцца дап’яна.

У. ад віна.

2. перан., чым. Атрымаць асалоду, зачаравацца чым-н. (кніжн.).

У. гармоніяй гукаў.

|| незак. упіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

упі́ць, уп’ю́, уп’е́ш, уп’е́; уп’ём, уп’яце́, уп’ю́ць; упі́ў, упіла́, -ло́; упі́; зак., што (пераважна з адмоўем).

Змагчы выпіць што-н.

Квас такі кіслы, што не ў.

упла́ў, прысл.

Плывучы па вадзе.

Пусціць коней у.