упаміна́нне, -я, н.
1. гл. упамянуць.
2. мн. -і, -яў. Паведамленне, заўвага, якія маюць дачыненне да каго-, чаго-н.
Пра гэту з’яву ёсць шматлікія ўпамінанні ў старых кнігах.
упамяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -нёны і -ну́ты; зак., каго-што, пра каго-што, аб кім-чым або са злуч. «што».
Назваць, закрануць мімаходам у размове, пры пералічэнні.
У. чыё-н. імя.
У. пра даўняе здарэнне.
|| незак. упаміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. упаміна́нне, -я, н.
упара́дкавацца, -куюся, -куешся, -куецца; -куйся; зак.
1. Навесці ў сябе парадак, справіцца з чым-н.
У. ў хаце.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пайсці налад, наладзіцца.
Жыццё горада паступова ўпарадкавалася.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць добраўпарадкаваным.
Горад упарадкаваўся.
|| незак. упарадко́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. упарадко́ўванне, -я, н.
|| наз. упара́дкаванне, -я, н.
упара́дкаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак.
1. каго-што і без дап. Прывесці ў парадак, навесці парадак дзе-н.; вырашыць; уладкаваць.
У. кнігі.
У. ў хаце.
У. справы.
2. што. Добраўпарадкаваць.
У. гарадскія кварталы.
|| незак. упарадко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. упарадко́ўванне, -я, н.
|| наз. упара́дкаванне, -я, н.
упа́ртасць, -і, ж.
1. гл. упарты.
2. Незгаворлівасць, імкненне рабіць што-н. толькі па-свойму, наперакор каму-н.
Пасварыцца з кім-н. з-за сваёй упартасці.
упа́рты, -ая, -ае.
1. Вельмі ўстойлівы, паслядоўны ў ажыццяўленні чаго-н., які ажыццяўляецца цвёрда і паслядоўна.
У. чалавек.
Упартая барацьба.
Аказваць упартае супраціўленне.
2. Незгаворлівы, які імкнецца рабіць толькі па-свойму, наперакор каму-н.
У. як асёл.
Факты — упартая рэч (супраць фактаў спрачацца бескарысна).
3. Які выражае ўпартасць, рашучасць.
Упартыя вочы.
4. перан. Зацяжны, непрымірымы.
Упартыя баі.
|| наз. упа́ртасць, -і, ж. (да 1 знач.).
упа́рціцца, -рчуся, -рцішся, -рціцца; незак.
Упарта не згаджацца на што-н., з чым-н.
упа́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дайсці да гатоўнасці ў выніку парання.
Буракі ўпарыліся.
2. Спацець ад напружанай дзейнасці, цяжкай працы.
У. на рабоце.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра каня: пакрыцца потам, узмыліцца ад гонкі.
Конь упарыўся.
|| незак. упа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.