Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

унасі́ць, унашу́, уно́сіш, уно́сіць; зак., каго-што.

Унесці ўнутр усё, многае ў некалькі прыёмаў.

У. усе скрынкі ў склад.

унасле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак.

1. гл. наследаваць.

2. Атрымаць якую-н. уласцівасць, якасць ад бацькоў, ад папярэдніх пакаленняў.

У. характар бацькі.

уначы́ гл. уночы.

уне́сці, унясу́, унясе́ш, унясе́; унясём, унесяце́, унясу́ць; унёс, уне́сла і унясла́, уне́сла і унясло́; унясі́; уне́сены; зак.

1. каго-што. Прынесці ўнутр.

У. рэчы ў дом.

2. што. Заплаціць.

У. плату.

3. што. Перадаць на чыё-н. меркаванне.

У. прапанову ў прэзідыум.

4. каго-што. Уключыць, дабавіць.

У. змены ў праект пастановы.

У. кампост у глебу.

5. што. Выклікаць, зрабіць.

У. жвавасць у размову.

У. разлад у сям’ю.

|| незак. уно́сіць, уно́шу, уно́сіш, уно́сіць.

|| наз. унясе́нне, -я, н.

універма́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Скарачэнне: універсальны магазін.

Цэнтральны ў.

|| прым. універма́гаўскі, -ая, -ае (разм.).

універса́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік, які валодае ўсімі прыватнымі спецыяльнасцямі ў сваёй прафесіі.

Слесар-у.

Канструктар-у.

універсалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Абагульніць (абагульняць), зрабіць (рабіць) агульным, універсальным; распаўсюдзіць (распаўсюджваць) на многае, многіх.

У. падрыхтоўку спецыялістаў.

|| наз. універсаліза́цыя, -і, ж.

універсалі́зм, -у, м. (кніжн.).

Валоданне разнастайнымі ведамі, звесткамі, навыкамі.

універса́ліі, -лій, адз. -лія, -ліі, ж. (спец.).

Сукупнасць паняццяў, агульных для ўсіх ці многіх моў, але такіх, якія ў іх выражаюцца па-рознаму.

У. лексіка-семантычнага плана.

Дэдуктыўныя і індуктыўныя моўныя ў.

універса́льны, -ая, -ае.

1. Разнастайны, які ахоплівае многае.

Універсальныя веды.

У. спецыяліст.

2. З разнастайным прызначэннем, для разнастайнага выкарыстання.

У. інструмент.

У. станок.

|| наз. універса́льнасць, -і, ж.