умясці́цца, умяшчу́ся, уме́сцішся, уме́сціцца; зак.
1. Змясціцца ўнутры чаго-н., дзе-н.
Кнігі ўмясціліся ў партфель.
Думкі не маглі ў. ў галаве (перан.).
2. Размясціцца на якім-н. месцы.
У. за адным сталом.
|| незак. умяшча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
умясці́ць, умяшчу́, уме́сціш, уме́сціць; уме́шчаны; зак., каго-што.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змясціць, ахапіць сабою.
Клуб не змог у. усіх наведвальнікаў.
2. у што. Змясціць унутр чаго-н.
У. усе яблыкі ў кош.
|| незак. умяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
умя́ціна, -ы, мн. -ы, -цін, ж.
Умятае, уціснутае месца.
У. на самавары.
умя́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., умне́цца; умя́ўся, умя́лася; зак.
Стаць умятым, уціснутым у што-н. або шчыльным ад сціскання, прымінання.
Трава ўмялася ў зямлю пад коламі трактара.
Мокры жвір умяўся пад ботамі.
|| незак. уміна́цца, -а́ецца.
умя́ць, умну́, умне́ш, умне́; умнём, умняце́, умну́ць; умя́ў, умя́ла; умні́; умя́ты; зак., што.
1. у што. Прымяўшы, уціснуць, увагнаць.
У. акурак у пясок.
2. Націскаючы, зрабіць больш шчыльным або прымяць хадой, яздой.
У. тытунь у люльцы.
У. зямлю гусеніцамі трактара.
3. З’есці многа, прагна (разм.).
У. бохан хлеба.
|| незак. уміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
умяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., у што.
1. Пранікнуць куды-н., змяшацца з чым-н.
У. у натоўп.
2. Стаць удзельнікам чужой справы; увязацца.
У. у размову.
3. Прыняць удзел у якой-н. справе з мэтай змены яе ходу.
У канфлікт прыйшлося ў. дырэктару.
|| незак. уме́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. умяша́нне, -я, н.
Узброенае ў.
Хірургічнае ў. (аперацыя).
умяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., у што.
1. што і чаго. Мяшаючы, дабавіць.
У. пшанічнай мукі ў жытнюю.
2. перан., каго (што). Прымусіць супраць волі ўдзельнічаць у чым-н.
У. каго-н. у брудную справу.
|| незак. уме́шваць, -аю, -аеш, -ае.
умяшча́льнасць, -і, ж.
1. гл. умяшчальны.
2. Здольнасць умяшчаць тую ці іншую колькасць чаго-н.; ёмістасць.
У. цыстэрны.
умяшча́льны, -ая, -ае.
1. Які ўмяшчае значную колькасць, многа каго-, чаго-н.
У. зала.
У. чамадан.
2. Які можа ўмясціцца.
|| наз. умяшча́льнасць, -і, ж. (да 1 знач.).