Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

узмацня́льны, -ая, -ае (спец.).

Які прызначаны для ўзмацнення, павелічэння чаго-н.

Узмацняльная падстанцыя.

Узмацняльнае адценне суфікса.

узме́жак, -жка, мн. -жкі, -жкаў, м.

Частка сенажаці, аблогі, якая прымыкае да агарода.

Абкасіць у.

узмо́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.

Марское ўзбярэжжа, а таксама мора каля берага.

Жыць на ўзмор’і.

узмо́цнены, -ая, -ае.

1. Павялічаны, палепшаны.

Узмоцненае харчаванне.

2. Надта настойлівы (кніжн.).

Узмоцненыя просьбы.

|| наз. узмо́цненасць, -і, ж.

узмо́шчвацца гл. узмасціцца.

узмужне́лы, -ая, -ае.

Які дасягнуў поўнага фізічнага развіцця, стаў дарослым.

У. хлопец.

Узмужнелая постаць.

|| наз. узмужне́ласць, -і, ж.

узмужне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Дасягнуць поўнага фізічнага развіцця, стаць зусім дарослым.

Юнак узмужнеў.

|| наз. узмужне́нне, -я, н.

узмы́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго (што).

Запарыць хуткай яздой (пра каня).

|| незак. узмы́льваць, -аю, -аеш, -ае.

узнаві́ць, -наўлю́, -но́віш, -но́віць; -но́ўлены; зак., што.

1. Стварыць нанава.

У. капітал.

2. Аднавіць, адрадзіць разбуранае.

У. горад.

3. Пачаць зноў перапыненае.

У. знаёмства.

4. Аднавіць, паўтарыць у копіі: творча аднавіць.

У. што-н. у памяці.

У. партрэт.

|| незак. узнаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. узнаўле́нне, -я, н.

узнагаро́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ро́д, ж.

1. Плата, дар за якія-н. заслугі і пад.

Грашовая ў.

2. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад., якімі адзначаюцца чые-н. заслугі.

Высокая ўрадавая ў.

|| прым. узнагаро́дны, -ая, -ае.

У. ліст.