Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

уве́нчвацца гл. увянчацца.

уве́нчваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Ушаноўваць вянком, лаўрамі.

У. чэмпіёна лаўровым вянком.

2. што. Тое, што і вянчаць (у 2 знач.).

|| зак. увянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.).

|| наз. уве́нчванне, -я, н.

уве́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак., у каго-што (кніжн.).

Канчаткова паверыць у што-н.

У. у поспех.

уверадзі́ць, увераджу́, увярэ́дзіш, увярэ́дзіць; увярэ́джаны; зак., што.

Стаміць працай або пакалечыць, параніць.

У. руку.

уве́рсе, прысл.

У верхняй частцы, у вышыні.

У. над дзвярыма была вялікая шчыліна.

уве́рх, прысл.

1. У вышыню, увысь; у напрамку да верхняй часткі чаго-н.

Полымя ўзвіваецца ў.

Сцежка вяла ў. на ўзгорак.

2. Унутраным бокам наверх ці ніжняй часткай прадмета ўгору.

Вывернуць кажух у. шэрсцю.

На беразе ляжала лодка ў. дном.

3. У напрамку да вытоку ракі, супраць цячэння.

У. па Дняпры.

Уверх дном (разм.) — не так, як трэба (пра ход спраў, парушэнне звычайнага парадку).

уверцю́ра, -ы, мн. -ы, -цю́р, ж.

1. Музычны ўступ да оперы, балета, драмы і пад.

Оперная ў.

2. Музычны твор, які складаецца з адной часткі і адносіцца да праграмнай музыкі.

|| прым. уверцю́рны, -ая, -ае.

уве́рчванне гл. увярцець.

уве́рчвацца гл. увярцець.

уве́рчваць гл. увярцець.