Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

тыражава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак. і незак., што (спец.).

1. Устанавіць (устанаўліваць) тыраж кнігі, газеты і пад.

2. Рабіць неабходную колькасць копій (кінастужкі, пласцінкі і пад.).

|| наз. тыражава́нне, -я, н.

тыра́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Аднаасобны правіцель у Старажытнай Грэцыі, сярэдневяковай Італіі, які захапіў уладу сілай.

2. Правіцель, улада якога заснавана на дэспатызме і гвалце.

3. перан. Жорсткі, дэспатычны чалавек, які чыніць здзекі над людзьмі, прычыняе мукі.

|| прым. тыра́нскі, -ая, -ае.

тыра́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго (што).

Мучыць каго-н., здзекавацца з каго-н.

Ён тыраніў нават сваіх родных.

тырані́чны, -ая, -ае.

Жорсткі, дэспатычны, самаўпраўны.

тырані́я, -і, ж.

1. Праўленне, улада, заснаваная на самавольстве і дэспатызме.

2. перан. Дэспатызм, жорсткасць у адносінах да каго-н.

тыра́нства, -а, н.

1. Паводзіны, учынкі тырана (у 2 знач.).

2. Дэспатызм, жорсткасць.

Мінуліся часы яго т.

тыра́нстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (разм.).

Прыгнятаць, мучыць каго-н., быць тыранам (у 3 знач.).

Т. у сям’і.

ты́рса, -ы, ж.

Від кавылю.

тырча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

Тое, што і тарчаць.

ты́сяча, -ы, мн. -ы, ты́сяч.

1. ліч. кольк. Лік і колькасць 1000.

Т. рублёў.

2. ж. звычайна мн. Вельмі многа, вялікая колькасць.

На мітынг сабраліся тысячы людзей.

|| парадк. ты́сячны, -ая, -ае.