тру́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. гл. трубка.
2. Кандытарскі выраб у форме полага конуса, напоўненага крэмам.
Т. з крэмам.
Пірожнае-т.
трубі́ць, трублю́, тру́біш, тру́біць; незак.
1. Дзьмучы ў трубу (у 2 знач.), прымушаць яе гучаць.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Гучаць (пра трубу).
Трубяць трубы.
3. што. Гукамі трубы (у 2 знач.) падаваць сігнал да чаго-н.
Т. трывогу.
Т. збор.
4. перан., аб кім-чым. Настойліва распаўсюджваць якія-н. чуткі (разм.).
5. перан., што і без дап. Многа есці (разм.).
Т. хлеб.
|| зак. пратрубі́ць, -рублю́, -ру́біш, -ру́біць (да 1—4 знач.), раструбі́ць, -рублю́, -ру́біш, -ру́біць (да 4 знач.) і струбі́ць, -рублю́, -ру́біш, -ру́біць (да 5 знач.).
тру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.
1. гл. труба.
2. Назва розных прыбораў і прыстасаванняў звычайна цыліндрычнай формы.
Рэнтгенаўская т.
3. У біялогіі і анатоміі: назва розных полых органаў цыліндрычнай формы.
Дыхальная т.
4. Частка тэлефоннага апарата з прыладай для слухання і мікрафонам.
Зняць трубку.
5. Рулон, скрутак якога-н. матэрыялу ў форме вузкай трубы.
Т. палатна.
|| памянш. тру́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. тру́бачны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і тру́бкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Трубачны завод.
Трубачныя рыштаванні.
трубча́сты, -ая, -ае.
1. Які мае форму трубы, трубкі.
Трубчастая косць.
2. Які складаецца з труб, трубак.
Трубчастая студня.
Трубчастае сцябло.
тру́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак., што (разм.).
Стамляць, натруджваць да болю працяглай працай, хадой і пад.
Т. рукі.
труі́зм, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
Агульнавядомая, збітая ісціна.
Гаварыць труізмы.
трук, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Лоўкі, эфектны прыём, нумар.
Акрабатычны т.
2. перан. Лоўкія штучкі, нечаканы ўчынак, махлярскія выбрыкі.
|| прым. тру́кавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Т. фільм.
трука́цтва, -а, н. (разм.).
Празмернае захапленне трукамі, знешнімі эфектамі.
|| прым. трука́цкі, -ая, -ае.
трука́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Чалавек, які выконвае трукі (у 1 знач.).
2. Чалавек, схільны да трукацтва (разм.).
|| ж. трука́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
|| прым. трука́цкі, -ая, -ае.