Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трохзу́бы, -ая, -ае.

З трыма зубамі.

Трохзубыя восці.

тро́хі, прысл.

Няшмат, крыху.

Т. спазніўся на сход.

трохканто́вы, -ая, -ае.

З трыма кантамі.

Т. брус.

трохкла́сны, -ая, -ае.

Які мае тры класы, складаецца з трох класаў.

Трохкласная адукацыя.

трохко́лерны, -ая, -ае.

Які мае ў сваёй афарбоўцы тры колеры або складаецца з трох частак розных колераў.

Т. сцяг.

трохліне́йка, -і, ДМе́йцы, мн. -і, -не́ек, ж. (разм.).

Трохлінейная вінтоўка.

трохліне́йны, -ая, -ае.

Калібрам у тры лініі (у 8 знач.).

Трохлінейная вінтоўка.

трохме́рны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе тры часткі, тры рытмічныя меры.

Т. такт.

трохме́сны, -ая, -ае.

Які мае тры месцы, з месцамі для траіх.

Трохмесная палата.

трохпо́лле, -я, н.

Устарэлая сістэма паляводства з падзелам ворнай зямлі на тры полі, кожнае з якіх засявалася спачатку азімымі, затым яравымі, а на трэці год заставалася пад папар.

|| прым. трохпо́льны, -ая, -ае.