тро́йка, -і, ДМ тро́йцы, мн. -і, тро́ек, ж.
1. Лічба
3.
2. Адзнака паспяховасці вучняў, студэнтаў (разм.).
Атрымаць тройку па матэматыцы.
3. Трое коней, запрэжаных поруч у адзін экіпаж.
Катацца на тройцы.
4. Група з трох чалавек або трох аднародных прадметаў.
5. Касцюм, у які ўваходзяць пінжак, штаны або спадніца, камізэлька.
6. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 3 (трамвай, аўтобус і пад.; разм.).
|| прым. тро́ечны, -ая, -ае (да 3 знач.).
тро́йца, -ы, ж.
1. (з вялікай літары). У хрысціянскай рэлігіі: трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы.
2. (з вялікай літары). Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня; Сёмуха.
3. Пра трох асоб, звязаных паміж сабой сяброўскімі адносінамі (разм., часта іран.).
Неразлучная т.
тро́йчы, прысл.
1. Тры разы.
Ён т. быў у Мінску.
2. Утрайне, у тры разы больш (менш).
Прыбытак т. павялічыўся.
тромб¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. Згустак крыві, які ўтвараецца ў крывяносным сасудзе ці ў поласці сэрца.
2. Увогуле згустак рэчыва, які закупорвае сасуд, праток.
Лімфатычны т.
|| прым. трамбаты́чны, -ая, -ае.
тромб², -у, мн. -ы, -аў, м.
Смерч над сушай з моцным ветрам, ападкамі і навальніцай.
тромбафлебі́т, -у, М -бі́це, м. (спец.).
Запаленне сценкі вены, якое вядзе да ўтварэння тромба¹.
трон, -а, мн. -ы, -аў, м.
Багата аздобленае крэсла на спецыяльным узвышэнні — месца манарха ў час прыёмаў і іншых урачыстых цырымоній, а таксама сімвал манархічнай улады.
|| прым. тро́нны, -ая, -ае.
Тронная зала.
тро́нкі, -нак.
Ручка нажа, відэльца і пад.
троп¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Слова або зварот, якія ўжыв. ў пераносным, алегарычным значэнні.
Паэтычныя тропы.
|| прым. трапі́чны, -ая, -ае і тро́павы, -ая, -ае.