схво́ствацца гл. схвастацца.
схво́стваць гл. схвастаць.
схе́ма, -ы, мн. -ы, схем, ж.
1. Спрошчаны чарцёж, які адлюстроўвае пабудову, сістэму, сувязь частак чаго-н. у агульным плане.
С. радыёпрыёмніка.
2. Апісанне, адлюстраванне чаго-н. у агульных рысах.
С. даклада.
|| прым. схе́мны, -ая, -ае (да 1 знач.).
схематызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
Падаць (падаваць), апісаць (апісваць), паказаць (паказваць) што-н. у агульных рысах, спрошчана.
|| наз. схематыза́цыя, -і, ж.
схематы́зм, -у, м.
Спрошчанасць, трафарэтнасць у мысленні, у адлюстраванні чаго-н.
схематы́чны, -ая, -ае.
1. Які з’яўляецца схемай (у 1 знач.).
Схематычная карта раёна.
2. Паказаны ў агульным, спрошчаным выглядзе.
Схематычнае апісанне.
|| наз. схематы́чнасць, -і, ж.
схі́біць, -блю́, -бі́ш, -бі́ць; зак. (разм.).
1. Не трапіць у цэль, прамахнуцца.
Не с. бы, а трапіць у мішэнь.
2. перан. Памыліцца.
Схібіў я, што не ўзяўся за гэту працу.
схіл, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Нахіленая паверхня чаго-н.; пакаты спуск.
С. страхі.
С. гары.
2. перан. Набліжэнне канца жыцця.
С. жыцця.
◊
На схіле дзён (гадоў) (кніжн.) — пры набліжэнні старасці.
|| прым. схі́лавы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
схіле́нне, -я, н.
1. гл. схіліць.
2. У астраноміі — адна з нябесных каардынат.
○
Магнітнае схіленне (спец.) — вугал паміж магнітным і геаграфічным мерыдыянамі ў пэўным пункце зямной паверхні.
схілі́цца, схілю́ся, схі́лішся, схі́ліцца; зак.
1. Нагнуцца, нахіліцца над кім-, чым-н.
С. над калыскай дзіцяці.
Вярба схілілася над возерам.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павярнуць да якіх-н. межаў (часавых або прасторавых).
Дзень схіліўся к вечару.
3. перан. Згадзіўшыся з чым-н., абдумаўшы што-н., зрабіць адпаведны вывад.
С. на бок калектыву.
|| незак. схіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. схіле́нне, -я, н.
4. перан. Пакарыцца каму-, чаму-н.; падпарадкавацца каму-, чаму-н.
Не с. перад ворагам.