Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спача́тку, прысл.

1. Перш за ўсё; у першы момант.

С. падумай, а потым гавары.

2. Яшчэ раз; зноў.

Пачаць жыццё с.

спачува́льны, -ая, -ае.

1. Які выражае спачуванне каму-н. з прычыны гора, няшчасця, бяды і пад.

2. Спагадлівы.

С. чалавек.

|| наз. спачува́льнасць, -і, ж.

спачува́нне, -я, н.

1. Спагадлівыя адносіны да чыёй-н. бяды, гора, няшчасця; спагада.

Суседзі прыходзілі са сваімі спачуваннямі.

2. Добразычлівыя адносіны да каго-, чаго-н., маральная падтрымка.

Яго ўчынкі не знайшлі спачування ў сяброў.

спачува́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каму-чаму.

1. Адносіцца да каго-, чаго-н. са спачуваннем, жалем.

С. бацькоўскаму гору.

2. Добразычліва ставіцца да каго-, чаго-н.

С. маладзёжнаму руху.

спачыва́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж. (уст.).

Спальня (звычайна ў палацы, у панскім доме і пад.).

спачы́н, -у, м.

1. Перапынак у працы для аднаўлення сіл.

2. перан. Смерць, супакой (высок.).

Вечны с.

спачы́нак, -нку, м.

Тое, што і спачын (у 1 знач.).

спачы́ць, -чну́, -чне́ш, -чне́; -чнём, -чняце́, -чну́ць; -чні́; зак.

1. Аднавіць свае сілы адпачываючы.

С. перад дарогай.

2. перан. Памерці (высок.).

|| незак. спачыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. спачыва́нне, -я, н. (да 1 знач.).

спая́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; зак.

1. Злучыцца шляхам паяння.

Канцы дроту спаяліся моцна.

2. перан. Злучыцца ў адно непарыўнае цэлае, зрабіцца дружнымі.

Дзіцячы калектыў хутка спаяўся.

|| незак. спа́йвацца, -аецца.

|| наз. спа́йванне, -я, н. і спа́йка, -і, ДМ спа́йцы, ж.

спая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. што. Злучыць паяннем.

С. трубы.

2. перан., каго-што. Непарыўна звязаць, з’яднаць.

С. каманду.

|| незак. спа́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спа́йванне, -я, н. і спа́йка, -і, ДМ спа́йцы, ж.