спаўня́цца гл. споўніцца.
спахапі́цца, -хаплю́ся, -хо́пішся, -хо́піцца; зак.
1. Раптоўна заўважыць памылку, недагляд, успомніць пра што-н. забытае.
Спахапілася, што не ўсё дапісала ў анкеце.
2. Схамянуцца, падхапіцца.
Спахапілася тады, як сын выйшаў за дзверы.
|| незак. спахапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і спахо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
спахмурне́лы, -ая, -ае.
1. Пра з’явы прыроды: які зрабіўся хмурным, змрочным.
Спахмурнелае неба.
2. перан. Які стаў сумным, маркотным (пра чалавека, яго твар).
С. твар.
|| наз. спахмурне́ласць, -і, ж.
спахмурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: зрабіцца хмурным, змрочным.
Над лесам неба спахмурнела.
2. перан. Стаць сумным, невясёлым, маркотным.
Ад такой нечаканай навіны маці спахмурнела.
спахо́плівацца гл. спахапіцца.
спаце́лы, -ая, -ае.
1. Потны, пакрыты потам.
С. твар.
2. Запацелы, пакрыты вільгаццю.
Спацелыя шыбы.
|| наз. спаце́ласць, -і, ж.
спа́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., спі́цца; спа́лася; безас., незак.
Пра жаданне, магчымасць спаць.
На свежым паветры добра спіцца.
спаць, сплю, спіш, спіць; спім, спіце́, спяць; спаў, спа́ла; спі; незак.
1. Знаходзіцца ў стане сну.
Пара класціся с.
2. перан. Заціхнуць, быць бязлюдным; быць у стане спакою, нерухомасці.
Горад спіць.
Цёмнае возера спіць.
Вецер спіць.
3. перан. Быць пасіўным; бяздзейнічаць.
Трэба было не спаць, а рашуча дзейнічаць.
4. з кім. Знаходзіцца ў палавой сувязі з кім-н. (разм.).
С. з чужой жонкай — грэх.
◊
Спаць вечным сном — пра памёршага.
Спаць мёртвым сном — моцна спаць.
|| наз. спаннё, -я́, н. (да 1 знач.; разм.).