скат³, -а, М ска́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
Нахільная паверхня чаго-н., пакаты спуск.
Бераг Нёмана з высокім пясчаным скатам.
ска́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Шынель, скручаны ў трубку і звязаны на канцах для нашэння цераз плячо.
Салдацкая с.
скафа́ндр, -а, мн. -ы, -аў, м.
Герметычны вадалазны касцюм для работы пад вадой, а таксама спецыяльны касцюм касманаўтаў.
|| прым. скафа́ндравы, -ая, -ае.
скаці́на, -ы, ж. (разм.).
1. зб. Буйная сельскагаспадарчая жывёла.
Пасвіць скаціну.
Пагнаць скаціну ў поле.
2. перан. Грубы, бяздушны чалавек (груб., лаянк.).
|| памянш.-ласк. скаці́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 1 знач.).
скаці́цца, скачу́ся, ско́цішся, ско́ціцца; зак.
1. Коцячыся па паверхні, спусціцца, з’ехаць, упасці.
Мячык скаціўся з гары.
2. перан. Адысці, адступіць (звычайна ад чаго-н. перадавога, прагрэсіўнага).
С. ў балота бюракратызму.
|| незак. ско́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. ско́чванне, -я, н.
скаці́ць, скачу́, ско́ціш, ско́ціць; ско́чаны; зак.
1. каго-што. Коцячы па нахільнай паверхні, спусціць.
С. камень з гары.
С. бервяно з калёс.
2. Тое, што і скаціцца (разм.).
С. з гары на мапедзе.
3. каго-што. Коцячы, сабраць у адно месца.
С. круглякі ў кучу.
|| незак. ско́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз. ско́чванне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).
скача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
1. гл. качаць.
2. Качаючы, надаць круглую форму чаму-н.
С. з хлеба галушку.
С. у трубку шпалеры.
3. Качаючыся, прыціснуць да зямлі, змяць (разм.).
С. пасевы жыта.
|| незак. ска́чваць, -аю, -аеш, -ае.
скачкападо́бны, -ая, -ае.
Які развіваецца скачка́мі, без плаўных пераходаў ад аднаго да другога; нераўнамерны.
Скачкападобнае развіццё.
|| наз. скачкападо́бнасць, -і, ж.
ска́чкі, -чак.
Від коннага спорту — спаборніцтвы на верхавых конях.
С. з перашкодамі.
|| прым. скакавы́, -а́я, -о́е.
С. конь.
Скакавыя спаборніцтвы.