Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Капа́ючы, зрэзаць (выступ, няроўнасць глебы).

С. бугарок.

2. Пакапа́ць паверхню зямлі ў многіх месцах.

Крот скапаў увесь агарод.

|| незак. ско́пваць, -аю, -аеш, -ае.

скапе́ц, -пца́, мн. -пцы́, -пцо́ў, м.

1. Чалавек або жывёліна, якія падвергліся кастрацыі.

2. Член рэлігійнай секты ў Расіі, што ўзнікла ў канцы 18 ст. і прапаведавала барацьбу з плоццю шляхам кастрацыі.

|| прым. скапе́цкі, -ая, -ае.

скапі́раваць гл. капіраваць.

скараба́ціцца гл. карабаціцца.

скараба́ціць гл. карабаціць.

скарава́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Каструля з герметычнай накрыўкай для хуткага прыгатавання ежы.

скарадзі́ць гл. скародзіць.

скарапі́сны гл. скорапіс.

скараспе́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Скараспелы плод, агародніна.

Бульба-с.

скараспе́лы, -ая, -ае.

1. Які хутка і рана паспявае.

Скараспелая бульба.

2. перан. Надта паспешна зроблены, недастаткова падрыхтаваны, прадуманы (разм.).

Скараспелыя рашэнні.

|| наз. скараспе́ласць, -і, ж. (да 1 знач., спец., і да 2 знач.).