Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скандзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што.

1. Выразна выдзяляць пры вымаўленні састаўныя часткі верша (стопы, склады) націскамі, інтанацыяй.

2. Выразна вымаўляць словы, вылучаючы кожны склад.

Увесь стадыён скандзіраваў: «Шай-бу!

Шай-бу!»

|| наз. скандзі́раванне, -я, н.

скандына́вы, -аў, адз. скандына́ў, -на́ва, м.

Насельніцтва Скандынаўскага паўвострава і некаторых астравоў на поўначы Еўропы (шведы, нарвежцы, датчане, ісландцы).

|| ж. скандына́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -на́вак.

|| прым. скандына́ўскі, -ая, -ае.

скандэнсава́ць гл. кандэнсаваць.

сканструява́ць гл. канструяваць.

сканфу́зіцца гл. канфузіцца.

сканфу́зіць гл. канфузіць.

сканцэнтрава́цца гл. канцэнтравацца.

сканцэнтрава́ць гл. канцэнтраваць.

сканчэ́нне, -я, н.

Завяршэнне, давядзенне чаго-н. да канца; канец.

С. палявых работ.

Да сканчэння свету — вельмі доўга, назаўсёды.

Сканчэнне свету — у хрысціянскім веравучэнні: канец, пагібель свету.

ска́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

1. Пакрыць каплямі, зака́паць.

С. абрус чарнілам.

2. Ка́паючы, зрасходаваць.

Усе каплі скапаў.

|| незак. ска́пваць, -аю, -аеш, -ае.