Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скалду́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак. (разм.).

Зблытацца, скудлаціцца (пра валасы, шэрсць і пад.).

скалду́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што (разм.).

Зблытаць, скудлаціць (валасы, шэрсць і пад.).

скале́лы, -ая, -ае.

Які моцна змёрз, скалеў.

С., ледзь жывы, вярнуўся з лесу.

|| наз. скале́ласць, -і, ж.

скале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Вельмі змерзнуць.

Скалелі рукі на марозе.

скале́чыцца гл. калечыць.

скале́чыць гл. калечыць.

скаліёз, -у, м. (спец.).

Скрыўленне пазваночніка.

|| прым. скаліёзны, -ая, -ае.

скалі́сты, -ая, -ае.

3 мноствам скал; падобны на скалы.

Скалістыя горы.

|| наз. скалі́стасць, -і, ж.

ска́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; незак.

Скаліць зубы.

Звер злосна с.

|| зак. аска́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца і вы́скаліцца, -люся, -лішся, -ліцца.

ска́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

Раскрываючы губы, агаляць, паказваць зубы.

Скаліць зубы — смяяцца, рагатаць (разм., неадабр.).

|| зак. аска́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены (да 1 знач.) і вы́скаліць, -лю, -ліш, -ліць, -лены.