рэакты́ўны¹, -ая, -ае (спец.).
1. гл. рэактывы.
2. Які мае адносіны да ўтварэння такога руху, пры якім на цела, што рухаецца, дзейнічае сіла выцякаючага з яго струменя газу, пары, накіраваная ў бок, супрацьлеглы руху.
Р. рух.
Р. рухавік.
Р. самалёт (з рэактыўным рухавіком). Рэактыўная артылерыя.
3. Здольны рэагаваць на знешнія ўздзеянні, які наступае пад уплывам знешніх уздзеянняў.
Р. стан (расстройства псіхічнай дзейнасці, выкліканае эмацыянальным узрушэннем).
|| наз. рэакты́ўнасць, -і, ж. (да 3 знач.).
рэакты́ўны² гл. рэагаваць.
рэакцы́йны, -ая, -ае.
Які ажыццяўляе рэакцыю², дзейнічае ў інтарэсах рэакцыі².
Р. друк.
Рэакцыйныя рэжымы.
|| наз. рэакцы́йнасць, -і, ж.
рэа́кцыя¹, -і, ж.
1. гл. рэагаваць.
2. Ператварэнне адных рэчываў у другія (хімічная рэакцыя) або пераўтварэнне атамных ядзер у выніку іх узаемадзеяння з іншымі элементарнымі часціцамі (ядзерная рэакцыя).
Ланцуговая р. (самастойны працэс пераўтварэння атамаў — у хімічнай рэакцыі або атамных ядзер — у ядзернай рэакцыі; таксама перан.: пра шэраг дзеянняў, якія ўзаемна выклікаюцца; кніжн.).
3. Рэзкая перамена ў самаадчуванні, упадак, слабасць пасля ўздыму, напружання.
Паслястрэсавая р.
рэа́кцыя², -і, ж.
Палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу і падаўлення рэвалюцыйнага руху, якую вядуць эксплуататарскія класы ў барацьбе за захаванне або зварот сваіх правоў і палітычнага панавання, за захаванне аджыўшых грамадскіх парадкаў.
Палітычная р.
рэакцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў м.
Прыхільнік палітычнай рэакцыі², вораг прагрэсу, дэмакратыі.
Крайні р.
|| ж. рэакцыяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
рэалізава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зу́ецца; зак. і незак.
1. Ажыццявіцца (ажыццяўляцца), здзейсніцца (здзяйсняцца) (кніжн.).
Задумы рэалізаваліся.
2. Перавесціся (пераводзіцца) у грошы (пра каштоўнасці; спец.).
|| наз. рэаліза́цыя, -і, ж.
рэалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
1. Ажыццявіць (ажыццяўляць), здзейсніць (здзяйсняць) (кніжн.).
Р. планы.
2. Тое, што і прадаць (прадаваць) (у 1 знач.; спец.).
Р. прадукцыю.
|| наз. рэаліза́цыя, -і, ж.
рэалі́зм, -у, м.
1. Кірунак у мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае адлюстраванне рэчаіснасці ў яе тыповых рысах.
Крытычны р.
Р.
Якуба Коласа.
2. Яснае і цвярозае разуменне рэчаіснасці пры ажыццяўленні чаго-н.
Палітычны р.
|| прым. рэалісты́чны, -ая, -ае.
Рэалістычнае мастацтва.
Р. кірунак у літаратуры.
Р. погляд на жыццё.
рэалізо́ўвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак.
1. Ажыццяўляцца, здзяйсняцца (кніжн.).
Намечаны план пачаў р.
2. Пераводзіцца ў грошы (пра каштоўнасці; спец.).
|| наз. рэаліза́цыя, -і, ж.