Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рыштава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Часовае збудаванне з дошак, стоек або металічных трубак, якое ўстанаўліваецца ўздоўж сцен для будаўнічых або рамонтных работ.

Будынак у рыштаванні.

рышто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

Жалабок, канаўка сцёку вады.

Прыдарожныя рышткі.

рышту́нак, -нку, м., зб.

Набор, сукупнасць прыстасаванняў неабходных для якога-н. занятку, для якой-н. работы.

Рыбацкі р.

Паходны р.

рышэлье́.

1. нескл., н. Ажурная вышыўка з абкіданым контурам малюнка.

Салфетка з р.

2. нязм. Пра ажурную вышыўку з такім контурам.

Вышыўка р.

рэ...

Прыстаўка, якая ўтварае дзеясловы і назоўнікі са знач. паўторнасці або процілегласці, напр.: рэарганізаваць, рээвакуіраваць, рэканструкцыя.

рэабілітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго-што.

Аднавіць (аднаўляць) былую добрую рэпутацыю або ў ранейшых правах.

|| звар. рэабілітава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся.

|| наз. рэабіліта́цыя, -і, ж.

рэабіліта́цыя, -і, ж.

1. гл. рэабілітаваць.

2. Устараненне вынікаў якой-н. цяжкай хваробы або траўмы (спец.).

Медыцынская р.

|| прым. рэабілітацы́йны, -ая, -ае.

Р. цэнтр.

рэагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; незак., на што.

1. Адказваць якім-н. чынам на раздражненне, уздзеянне звонку.

Сэрца па-рознаму рэагуе на фізічную нагрузку.

2. Праяўляць свае адносіны да чаго-н.

Р. на скаргу.

|| зак. прарэагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й, зрэагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й і адрэагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й (да 2 знач.; разм.).

|| наз. рэагава́нне, -я, н. і рэа́кцыя, -і, ж.

Рэагаванне вока на святло.

Гэта навіна выклікала ў людзей дваякую рэакцыю.

|| прым. рэакты́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

рэа́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат або ўстаноўка, у якой адбываецца фізічная (ядзерная) або хімічная рэакцыя.

Ядзерны р.

Хімічны р.

|| прым. рэа́ктарны, -ая, -ае.

рэакты́вы, -аў, адз.ы́ў, -ты́ву, м. (спец.).

Рэчывы, якія прымяняюцца для ажыццяўлення хімічнай рэакцыі.

Хімічныя р.

|| прым. рэакты́ўны, -ая, -ае.