Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

расчэ́пліваць гл. расчапіць.

расчэ́рчванне гл. расчарціць.

расчэ́рчваць гл. расчарціць.

расчэ́сванне¹ гл. расчасаць¹.

расчэ́сванне² гл. расчасаць².

расчэ́свацца гл. расчасацца.

расчэ́сваць¹ гл. расчасаць¹.

расчэ́сваць² гл. расчасаць².

расшавялі́цца, -вялю́ся, -ве́лішся, -ве́ліцца; зак.

Тое, што і разварушыцца.

|| незак. расшаве́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

расшавялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; -ве́лены; зак., каго-што.

1. Шавелячы, разварушыць, вывесці са спакойнага стану.

Р. мурашнік.

2. перан. Абудзіць да дзейнасці.

Р. слухачоў.

|| незак. расшаве́льваць, -аю, -аеш, -ае.