расшавялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; -ве́лены; зак., каго-што.

1. Шавелячы, разварушыць, вывесці са спакойнага стану.

Р. мурашнік.

2. перан. Абудзіць да дзейнасці.

Р. слухачоў.

|| незак. расшаве́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)