Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

размно́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

1. Павялічыцца ў колькасці, ліку.

2. Распладзіцца, развесціся (пра раслінныя і жывёльныя арганізмы).

Размножыліся бабры.

|| незак. размнажа́цца, -а́ецца.

|| наз. размнажэ́нне, -я, н.

размно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго-што.

1. Павялічыць колькасна.

Р. тэкст даклада.

2. Распладзіць, развесці.

Р. каштоўную пароду коней.

|| незак. размнажа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. размнажэ́нне, -я, н.

размо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.

1. Слоўны абмен з кім-н. звесткамі, думкамі; гутарка.

Завесці размову з сябрам.

Р. па тэлефоне.

2. мн. Чуткі, абгаворы, плёткі.

Пра хлопца хадзіла многа размоў па вёсцы.

3. Мова, гаворка, вымаўленне (разм.).

Па размове лёгка вызначыць, адкуль чалавек родам.

|| прым. размо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Размоўная інтанацыя.

размо́клы, -ая, -ае.

Які размок, размяк ад вільгаці, разбух.

Р. гарох.

размо́кнуць, -ну, -неш, -не; размо́к, -кла; зак.

Набраўшы вільгаці, разбухнуць, размякнуць.

|| незак. размака́ць, -а́е.

размо́л, -у, м.

1. гл. размалоць.

2. Спосаб, якасць мліва.

Мука тонкага размолу.

размо́лванне гл. размалоць.

размо́лваць гл. размалоць.

размо́льны гл. размалоць.

размо́рваць гл. размарыць.