Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разма́х, -у, м.

1. гл. размахнуцца.

2. Велічыня хістання, вагання якога-н. цела; амплітуда.

Р. маятніка.

3. Адлегласць паміж крайнімі пунктамі чаго-н. разгорнутага, распасцёртага, разнятага.

Р. крылаў.

размаха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Пачаць моцна махаць чым-н.

Р. кулакамі.

разма́хваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Махаць чым-н. то ў адзін, то ў другі бок.

Р. рукамі.

размахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Зрабіць узмах рукой для ўдару, кідання і пад.

2. перан. Вызначыцца шырынёй, смеласцю ва ўчынках, паўнатой праяўлення якой-н. дзейнасці (разм.).

Бацька жаніў сына, ды так размахнуўся, што паўсвету заклікаў гасцей.

|| незак. разма́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. разма́х, -у, м. Шырокі р. Р. будаўніцтва.

размача́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Растрапаць, раздзяліць на валокны.

Р. канец вяроўкі.

|| незак. размача́льваць, -аю, -аеш, -ае.

размачы́ць, -мачу́, -мо́чыш, -мо́чыць; -мо́чаны; зак., што.

Намачыўшы, зрабіць мяккім, разбухлым.

Р. сухары.

Размачыць лік (разм.) — адкрыць лік (у спартыўнай гульні).

|| незак. размо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. размо́чванне, -я, н. і размо́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

разма́шысты, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца шырокімі, свабоднымі ўзмахамі рук або ног.

Размашыстыя крокі.

2. Буйны, разгоністы (пра почырк).

3. Раскідзісты, з вялікім размахам (у 3 знач.).

Размашыстыя галіны дуба.

|| наз. разма́шыстасць, -і, ж.

размежава́цца, -мяжу́юся, -мяжу́ешся, -мяжу́ецца; -мяжу́йся; зак.

1. Раздзяліцца, устанавіўшы межы паміж землямі, уладаннямі.

Р. з суседзямі.

2. перан. Аддзяліцца, адасобіцца адзін ад аднаго ў выніку несупадзення, процілегласці інтарэсаў, поглядаў.

Р. з ідэйнымі праціўнікамі.

|| незак. размяжо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. размяжо́ўванне, -я, н.

|| наз. размежава́нне, -я, н.

размежава́ць, -мяжу́ю, -мяжу́еш, -мяжу́е; -мяжу́й; -межава́ны; зак., каго-што.

1. Раздзяліць, правёўшы межы.

Р. участкі.

2. перан. Аддзяліць, адмежаваць сферы дзейнасці.

Р. абавязкі.

|| незак. размяжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. размяжо́ўванне, -я, н.

|| наз. размежава́нне, -я, н.

разме́н гл. размяніць, размяняцца, размяняць.