Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разлама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́міцца; зак.

1. Пры ломцы, удары распасціся на кавалкі.

Льдзіна разламалася.

2. Разбурыцца, разваліцца, зламацца (разм.).

Плот разламаўся.

разлама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ламі́; -лама́ны; зак., што.

1. Ламаючы, падзяліць на часткі, на кавалкі.

Р. крэсла.

2. Разбурыць, разваліць.

Р. дзверы.

|| незак. разло́мліваць, -аю, -аеш, -ае і разло́мваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разло́м, -у, м., разло́мліванне, -я, н. і разло́мванне, -я, н.

разлапата́цца, -пачу́ся, -по́чашся, -по́чацца; -пачы́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна лапатаць (крыламі).

2. Разгаварыўшыся, пачаць несупынную гаворку, стаць балбатлівым (разм.).

разла́пісты, -ая, -ае (разм.).

Які шырока раскінуў свае галіны ў розныя бакі (пра дрэвы, галлё).

Разлапістыя елкі.

|| наз. разла́пістасць, -і, ж.

разлапушы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шы́цца; зак. (разм.).

Буйна, шырока разрасціся.

Разлапушылася кукуруза.

разла́саваны, -ая, -ае.

Які разласаваўся, стаў вельмі ласы.

разла́савацца, -суюся, -суешся, -суецца; -суйся; зак. (разм.).

1. Стаць вельмі ласым; паспрабаваўшы смачнага, захацець яшчэ.

Р. мёдам.

2. перан. Тое, што і разахвоціцца (у 1 знач.).

разла́саваць, -сую, -суеш, -суе; -суй; -саваны; зак., каго (што) (разм.).

1. Узбудзіць у кім-н. жаданне паласавацца.

Р. дзіця малінамі.

2. перан. Распаліць, узмацніць у кім-н. ахвоту да чаго-н.

Лёгкая нажыва разласавала яго.

разлахма́ціцца гл. лахмаціцца.

разлахма́ціць гл. лахмаціць.