Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пост², -у, М -сце, мн. пасты́, пасто́ў, м.

Устрыманне ад скаромнай ежы, згодна з царкоўным патрабаваннем, а таксама перыяд такога ўстрымання.

Вялікі п.

|| прым. по́сны, -ая, -ае.

Посныя дні.

пост..., прыстаўка.

Утварае прыметнікі і назоўнікі са знач. надыходу, працякання чаго-н. пасля чаго-н., услед за чым-н., напр.: постінфекцыйны, пострадыяцыйны, постсавецкі, постпазіцыя, посттаталітарызм.

по́стаць¹, -і, мн. -і, -ей, ж.

Стан, фігура.

Жаночая п.

Стройная п.

Значная п. у палітычным жыцці краіны (перан.).

по́стаць², -і, мн. -і, -ей, ж.

Палоска збажыны, занятая адной жняёй у час жніва.

Дажаць сваю п.

по́страх, -у, мн. -і, -аў, м.

Пагроза, строгае папярэджанне або пакаранне як мера засцярогі ад магчымых правіннасцей у будучым.

Сварыцца на сына для постраху.

по́стрыг, -у, м.

Царкоўны абрад прыняцця манаства, які суправаджаецца падстрыганнем валасоў.

Прыняць п.

по́ступ, -у, м.

1. Паходка, манера ступаць.

Мерны п.

2. перан. Рух, ход развіцця (высок.).

Пераможны п.

по́стфікс, -а, мн. -ы, -аў, м.

У граматыцы: словаўтваральная марфема, якая ідзе за канчаткам (напр., -цца, -це, -сьці, -небудзь).

по́суд, -у, М -дзе, м., зб.

Гаспадарчае начынне для ежы, пітва, захавання прыпасаў.

Шафа з посудам.

по́суху, прысл. (разм.).

Сухім шляхам, па сухім месцы.

Ісці п.