пладзі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., пло́дзіцца; незак.
1. Размнажацца, разводзіцца.
Не ўсе жывёліны могуць п. ў няволі.
2. перан. З’яўляцца ў вялікай колькасці, распаўсюджвацца.
|| зак. распладзі́цца, -ло́дзіцца.
пладзі́ць, пладжу́, пло́дзіш, пло́дзіць; незак., каго-што.
1. Размнажаць, разводзіць (разм.).
П. хатнюю жывёлу.
2. перан. Садзейнічаць паяўленню, распаўсюджванню.
П. гультаёў.
|| зак. распладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны.
пла́зма, -ы, ж. (спец.).
1. Вадкая частка крыві.
2. Іанізаваны газ з роўнай канцэнтрацыяй дадатных і адмоўных зарадаў.
|| прым. пла́зменны, -ая, -ае і плазматы́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
плазма...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да плазмы (у 1 знач.), напр.: плазмазамяшчальны, плазмаклетачны;
2) які мае адносіны да плазмы (у 2 знач.), напр.: плазмабур, плазмахімія.
плака́т, -а, М -ка́це, мн. -ы, -аў, м.
Насценны ліст — малюнак з кароткім агітацыйным, навучальным або рэкламным тэкстам.
|| прым. плака́тны, -ая, -ае.
П. жывапіс.
Плакатная нагляднасць (перан.: яркая, простая і кідкая).
плакаты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Мастак, які малюе плакаты.
пла́каць, пла́чу, пла́чаш, пла́ча; плач; незак.
1. Праліваць слёзы (ад болю, гора і пад.), звычайна ўтвараючы пры гэтым нечленараздзельныя галасавыя гукі.
П. наўзрыд.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., па кім. У некаторых выразах: чакаць каго-н., быць прызначаным каму-н. (пра што-н. непрыемнае; разм.).
Асіна плача па ім.
Вяроўка па табе даўно плача.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прапала, не вернеш (разм., жарт.).
Плакалі твае грошыкі.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пакрывацца кроплямі вільгаці (разм.).
Запацелыя вокны плачуць.
пла́кса, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т-ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў (разм.).
1. Той, хто многа і часта плача (звычайна пра дзяцей).
2. Пра таго, хто любіць скардзіцца, наракаць.