Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пасто́птваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Стаптаць усё, многае.

Дзеці пастоптвалі абутак.

пасто́чвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Зрабіцца тонкім ад тачэння — пра ўсё, многае.

пасто́чваць¹, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Стачыць¹ усё, многае.

П. нажы.

пасто́чваць², -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Стачыць³ усё, многае.

пастрае́нне гл. строіць².

пастраля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

1. Правесці некаторы час, займаючыся стральбой.

П. у цэль.

2. каго. Расстраляць, забіць усіх, многіх.

Карнікі пастралялі людзей.

3. што. Расходаваць пры стральбе.

П. усе патроны.

пастраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і пастрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Стрэсці ўсё, многае.

пастро́іцца гл. строіцца².

пастро́іць гл. строіць².

пастро́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Рэмень (вяроўка), які злучае ворчык з хамутом пры запраганні каня ў плуг, барану.

|| прым. пастро́нкавы, -ая, -ае.