Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пастара́ль, -і, ж.

Жанр у літаратуры і мастацтве Еўропы 14—18 стст., у якім ідылічна паказваецца жыццё пастухоў і пастушак на ўлонні прыроды.

|| прым. пастара́льны, -ая, -ае.

пастара́цца гл. старацца.

пастарна́к, -у, м.

Агародная і дзікарослая расліна з прыемным пахам, караняплод з жоўтымі кветкамі, ужыв. як прыправа.

пастаро́нкавы, -ая, -ае.

Які робіцца па старонках.

П. падлік.

пастарэ́лы, -ая, -ае.

Які пастарэў, састарэў.

П. чалавек.

пастарэ́ць гл. старэць.

паста́ў¹, -та́ва, мн.а́вы, -та́ваў, м.

Пара млынавых камянёў.

Млын на два паставы.

|| прым. паста́ўны, -ая, -ае.

паста́ў², -та́ва, мн.а́вы, -та́ваў, м.

Сувой палатна.

У куфры стаялі чатыры паставы палатна.

|| прым. паста́ўны, -ая, -ае.

паста́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -та́вак, ж.

Дастаўка, забеспячэнне прадукцыяй па спецыяльным дагаворы.

П. сыравіны заводу.

пастаўля́ць¹ гл. паставіць¹.