Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

папрачышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Прачысціць усё, многае.

П. каміны ад сажы.

папраша́йка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМа́йцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ша́ек.

1. Тое, што і жабрак.

2. Той, хто назойліва выпрошвае, дакучае просьбамі (разм., пагард.).

папраша́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Быць, паводзіць сябе папрашайкам (-ай).

|| наз. папраша́йніцтва, -а, н.

папро́баваць гл. прабаваць.

папро́к, -у, мн. -і, -аў, м.

Дакор, незадавальненне, абвінавачанне, выказаныя каму-н.

Цяжкі п.

Сяброўскі п.

Кінуць п. каму-н. (папракнуць).

папро́сту, прысл.

Проста, без цырымоній.

Скажы ўсё п.

папру́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -ру́г, ж.

1. Раменны пояс або наогул пояс.

Падперазацца папругай.

2. Частка збруі для ўмацавання падсядзёлка на спіне каня.

|| памянш. папру́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

папрыбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Прыбіць што-н. у многіх месцах, прыбіць усё, многае.

П. шыльды.

2. безас. Прыгнаць сілай вады, ветру ўсё, многае.

Папрыбівала лодкі да берага.

папрыбіра́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Прыбрацца, прыгожа адзецца — пра ўсіх, многіх.

папрыбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Прыбраць, прыгожа адзець усіх, многіх; упрыгожыць, аздобіць усё, многае.

2. Навесці парадак, чысціню ўсюды, у многіх месцах.

П. у пакоях.

3. што. Прыняць адкуль-н. усё, многае.

П. усё з прахода.