Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

папрато́птваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Пратаптаць усё, многае, у многіх месцах.

П. сцежкі.

папра́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ра́вак, ж.

1. гл. паправіцца, паправіць.

2. Змена, дадатак, якія папраўляюць што-н.

П. да плана.

Жыццё ўносіць свае папраўкі.

|| прым. папра́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

П. каэфіцыент.

папраўля́цца гл. паправіцца.

папраўля́ць гл. паправіць.

папра́ўны, -ая, -ае.

Такі, які можна паправіць, выправіць.

Гэта памылка папраўная.

папра́ўча-працо́ўны, -ая, -ае.

Прызначаны для выпраўлення працай, у працэсе працы.

Папраўча-працоўная калонія.

папра́ўчы, -ая, -ае.

Прызначаны для выпраўлення каго-н.

Папраўчыя меры.

папрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; зак.

Правесці некаторы час працуючы.

П. да абеду.

Каб ажыццявіць сваю задуму, прыйшлося многа п.

папраціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Працерці што-н. у многіх месцах, працерці ўсё, многае.

П. штаны на каленях.

2. Выціраючы, зрабіць чыстым усё, многае.

П. шыбы.

папрачы́тваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Прачытаць усё, многае.

П. гранкі.