Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пані́чны гл. паніка.

пані́шчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Знішчыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. тараканаў.

па́нна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Незамужняя дачка пана.

2. Маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час.

|| памянш.-ласк. па́нначка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

пано́, нескл., н.

1. Паверхня на сцяне, столі, акаймаваная рамкаю, бардзюрам, арнаментам, гладкая або з жывапіснымі, скульптурнымі відарысамі.

2. Карціна на палатне, якая пастаянна займае які-н. участак сцяны.

пано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Небагаты пан.

2. Форма ветлівага звароту да пана.

П., ці я вінаваты?

пано́птыкум, -а, мн. -ы, -аў, м.

Музей васковых фігур і розных рэдкасцей.

пано́с, -у, м.

Расстройства дзейнасці кішэчніка з частымі вадкімі экскрэментамі.

|| прым. пано́сны, -ая, -ае.

пано́шаны, -ая, -ае.

Пра адзенне: які быў ва ўжытку, такі, які ўжо насілі.

П. капялюш.

|| наз. пано́шанасць, -і, ж.

пансіён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў замежных краінах: закрытая сярэдняя навучальная ўстанова з інтэрнатам і поўным забеспячэннем вучняў.

П. шляхетных дзяўчат.

2. Тое, што і пансіянат (уст.).

3. Утрыманне на поўным забеспячэнні таго, хто жыве ў каго-н.

Пакой з пансіёнам.

Жыць на поўным пансіёне.

|| прым. пансіённы, -ая, -ае.

пансіяна́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Дом адпачынку або гасцініца з поўным забеспячэннем тых, хто жыве ў ёй.

Курортны п.

|| прым. пансіяна́цкі, -ая, -ае (разм.).